Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст. у Расійскай Імперыі, механізм i асаблівасці ix правядзення на тэрыторыі Беларусі. Паўстанне 1863 г. на Беларусі і дзейнасць К. Каліноўскага

     На рубяжы 50-60 гг. XIX ст. развіццё капіталістычных адносін увайшло ў такія вострыя супярэчнасці са старой феадальнапрыгонніцкай сістэмай, што склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Наспела неабходнасць буржуазных рэформаў. У гэтых умовах царызм пайшоў на адмену прыгоннага права зверху, не чакаючы адмены знізу. 19 лютага 1861 г, Аляксандр II падпісаў «Маніфест аб адмене прыгоннага права» і «Палажэнні», якія дзяліліся на 3 группы. На Беларусі рэформа праводзілася на аснове «Агульнага палажэння», двух мясцовых і дадатковых правіл. «Агульнае палажэнне» адмяняла прыгоннае права і ўраўноўвала селяніна з другімі катэгорыямі грамадзян. Памешчыкі прызнаваліся ўладальнікамі зямель, частку іх закон абавязваў прадаць сваім былым прыгонным на пэўных умовах. На працягу дзевяці гадоў сяляне лічыліся часоваабавязанымі. Пасля заключэння выкупной аперацыі сяляне пераводзіліся ў разрад сялян-уласнікаў.
     Па «Вялікарасійскім мясцовым палажэнні» ўся тэрыторыя дзялілася на поласы: чарназёмная, нечарназёмная і сцяпная. Для першых двух былі ўстаноўлены вышэйшая і ніжэйшая нормы душавых надзелаў. Ніжэйшая ў тры разы была меней за вышэйшую. Калі дарэформенны надзел перавышаў вышэйшую норму, памешчыкі адразалі лішак сабе. Адсюль - адрэзкі. У Віцебскай і Магілёўскай губернях памеры надзелаў былі наступныя: вышэйшы - ад 4 да 5,5; ніжэйшы - ад 1 да 2 дзесяцін. Трэба прыгадаць, што для забеспячэння жыццёвага мінімуму патрабавалася ад 5,5 да 6-8 дзесяцін. У Віленскай, Гродзенскай, Менскай і часткова Віцебскай губернях за сялянамі засталіся дарэформенныя надзелы. Асноўнымі абавязкамі сялян на Беларусі на працягу часоваабавязанага палажэння былі паншчына і аброк (4 дні ў тыдзень для мужчын і 3 для жанчын). Зямлю сяляне павінны былі выкупіць, пры гэтым 80% ад неабходнай сумы давала дзяржава. Гэтая сума аб'яўлялася сялянам як дзяржаўная пазыка, якую яны павінны былі выплаціць за 49 гадоў пры 6% гадавых.
     У выніку паўстання 1863 г. урад унёс істотныя змены ў ход рэформы. Па-першае, быў уведзены абавязковы выкуп надзелаў сялянамі ў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Менскай губернях. Падругое, з 1 мая 1863 г. было адменена часоваабавязанае становішча сялян і яны былі пераведзены ў разрад сялян-уласнікаў. Па-трэцяе, выкупныя плацяжы за зямлю скарачаліся на 20%. Па-чацвёртае, за сялянамі пакінулі сэрвітутнае права. У выніку змен беларускія сяляне атрымалі больш вялікія надзелы і па болып нізкаму кошту.
     Адмена прыгону абумовіла правядзенне шэрагу рэформаў дзяржаўнага кіравання, ваеннай справы, органаў суда, сістэмы гарадскога самакіравання, народнай адукацыі, цэнзуры, фінансаў. Ваенная рэформа праводзілася з 1862 па 1874 гг. Былі створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмін службы да 7-8 гадоў, уведзена ўсеагульная воінская павіннасць для мужчын з 20-гадовага ўзросту. Мужчыны, якія скончылі вышэйшую навучальную ўстанову, служылі 6 месяцаў, гімназію - 1,5 года, гарадское вучылішча - 3 гады.
     Земская рэформа 1864 г. уводзіла земствы, першыя адзіныя выбарчыя органы ўлады Расіі, што кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай адукацыяй, медыцынскім абслугоўваннем. Яны не мелі функцый выканаўчай улады і павінны былі звяртацца да ўрадавага адміністрацыйна-паліцэйскага апарату. Выбарчая сістэма земстваў будавалася па курыях (землеўладальніцкая, гарадская, сялянская). Земствы былі своеасаблівым апазіцыйным цэнтрам буржуазна-ліберальнага і ліберальна-народніцкага накірункаў. На Беларусі пасля паўстання 1863 г. мясцовым памешчыкам не давяралі, таму земствы былі ўведзены толькі ў 1911 г.
     Цэнзурная рэформа 1865 г. прадугледжвала адмену папярэдняй цэнзуры для арыгінальных твораў памерам не менш 10 друкаваных аркушаў. Выданні меншых памераў, як і органы перыядычнага друку, праходзілі цэнзуру.
     Гарадская рэформа праводзілася на Беларусі ў 1875 г. Былі створаны органы самакіравання: гарадская дума, гарадская ўправа, якую ўзначальваў гарадскі галава (выканаўчы орган). Яны займаліся арганізацыяй камунальнай гаспадаркі горада, пытаннямі народнай адукацыі і аховы здароўя, зборам падаткаў, добраўпарадкаваннем гарадской тэрыторыі. Назіралі за дзейнасцю думы і ўправы губернатары.
     Школьная рэформа 1864 г. адмяніла саслоўныя абмежаванні пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і пашырыла сетку пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю давалі рэальныя і класічныя гімназіі. У класічных гімназіях увагу надавалі вывучэнню замежных моў і гуманітарных дысцыплін. У рэальных гімназіях - дысцыплінам прыродазнаўчага цыклу. Без уступных экзаменаў залічваліся ва універсітэты выпускнікі класічных, а ў тэхнічныя інстытуты - выпускнікі рэальных гімназій.
     Судовая рэформа праводзілася са спазненнем у 1872 г. Суд прадугледжваў бессаслоўнасць, публічнасць, незалежнасць ад урада. Міравыя суды і павятовыя з'езды міравых суддзяў былі ніжэйшымі судовымі інстанцыямі, потым ішлі акружныя суды ў губернях і судовыя палаты для некалькіх губерняў. Для крымінальных спраў быў створаны інстытут прысяжных павераных і адвакатаў. Для сялян захоўваўся саслоўны валасны суд. На Беларусі міравыя суддзі назначаліся міністрам паліцыі, так як не было земстваў. Акружныя суддзі, пракуратура з інстытутамі прысяжных былі ўтвораны ў заходніх губерніях толькі ў 1882 г. Прычынай спазнення з правядзеннем гарадской, судовай і земскай рэформаў на Беларусі стала паўстанне К. Каліноўскага.
     Прычынамі паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага былі: 1) нявырашанасць нацыянальных праблем на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай; 2) пад'ём нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе. Патрыятычны лагер былой Рэчы Паспалітай падзяліўся на дэмакратаў (чырвоных) і лібералаў (белых). Да чырвоных далучылася дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, мелкая гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнты. Да белых - памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. Чырвоныя выступалі за арганізацыю паўстання і мелі два крылы: правае і левае. Правыя выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. і рабілі стаўку на шляхту. Левыя рабілі стаўку на сялянскую рэвалюцыю. Белыя былі супраць паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, адмаўлялі ў праве літоўцам і беларусам на самавызначэнне. Яны выступалі за міжнародную ваенную дапамогу і ўплыў заходнееўрапейскіх краін на Расію, каб апошняя вярнула незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
     Прычынай пачатку паўстання стаў расстрэл царскімі войскамі дэманстрацыі ў Варшаве 8 марта 1861 г. Восенню 1861 г. быў створаны ЦНК (Цэнтральны нацыянальны камітэт). Ён здолеў сабраць шырокую агульнапольскую арганізацыю. Рэвалюцыйныя сілы сталіцы ўзначаліў Я. Дамброўскі, які меў сувязі з афіцэрамі рускіх гарнізонаў, кіраўніцтвам «Зямлі і волі» ў Пецярбургу. З мэтай падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве летам 1862 г. у Вільні быў створаны ЛПК (Літоўскі правінцыяльны камітэт), які фармальна падпарадкоўваўся ЦНК. У яго ўваходзілі як чырвоныя, так і белыя. Левых на Беларусі ўзначаліў К. Каліноўскі (1838-1864). Сын збяднелага шляхціча, ён скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, пасля вяртання на радзіму арганізаваў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўваходзіла інтэлігенцыя разначыннага паходжання. Акрамя таго, ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў газету «Мужыцкая праўда» (7 нумароў), з яе дапамогай яны спрабавалі перацягнуць на свой бок сялян. Паўстанне пачалося 22 студзеня 1863 г. і ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам. ЦНК выдаў два аграрныя дэкрэты, дзе была змешчана праграма паўстання. Па-першае, Полынча была аб'яўлена незалежнай дзяржавай з роўнымі правамі ўсіх грамадзян перад законам. Па-другое, дазвалялася уніяцкае веравызнанне. Па-трэцяе, сялянам перадавалі зямлю ў поўнае валоданне, а памешчыкі атрымоўвалі кампенсацыю ад дзяржавы. 1 лютага 1863 г. ЛПК таксама выдаў Маніфест аб паўстанні, і на Беларусі пачалі стварацца мясцовыя аддзелы паўстання.
     Прычынамі паражэння паўстання сталі: 1) абарончая тактыка паўстанцаў; 2) недахоп узбраення і воінскай вывучкі; 3) рознагалоссі ў кіраўніцтве; 4) сяляне ў сваёй большасці не падтрымалі паўстання; 5) агітацыя з боку царскіх улад была падмацавана паслабленнем умоў аграрнай рэформы для беларускіх губерняў (адмена палажэння аб часоваабавязаных сялянах); 6) далучэнне да паўстання белых, якія ўзялі кіраўніцтва ў свае рукі. У маі 1863 г. М. Мураўёў, які быў прызначаны Віленскім генерал-губернатарам, скарыстаў вельмі жорсткія карныя метады і цэлую праграму палітычных і эканамічных дзеянняў для падаўлення паўстання. Было павешана 128 яго ўдзельнікаў, 850 - адпраўлена на катаргу, 11500 - саслана. У Вільні 22 сакавіка 1864 г. быў павешаны К. Каліноўскі. Вынікамі паўстання сталі больш выгодныя ўмовы правядзення аграрнай рэформы 1861 г. і развіццё беларускага нацыянальнага руху.