Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Палітычнае i сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай Імперыі (канец XVIII - першая палова XIX ст.)

     Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і пераходу зямель Беларусі пад уладу Расіі было праведзена некалькі рэформаў. Першай стала адміністрацыйна-тэрытарыальная рэформа. Былі створаны Полацкая (з 1802 г. - Віцебская), Магілёўская, Мінская, Гродзенская губерніі. Пачалі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання: губерніі, управы, казённыя палаты, прыказы. Усё насельніцтва было прыведзена да прысягі расійскай імператрыцы і атрымала пашпарты.
     У сацыяльна-эканамічнай сферы адбыліся другія рэформы. Пачаліся яны з раздачы беларускіх земляў і сялян (з былых велікакняжацкіх дзяржаўных фондаў і часткі канфіскаваных земляў) расійскім памешчыкам. Толькі Кацярына II і Павел I падаравалі сваім фаварытам, ваеначальнікам звыш 208,5 тыс. душ «мужескага полу» (звыш 1 млн беларусаў). Толькі браты Арловы атрымалі каля 50 тыс. прыгонных сялян. Беларускіх сялян зноў пагналі на паншчыну (у Рэчы Паспалітай яны плацілі грашовы аброк - чынш). Беларускія гарады пазбаўляліся магдэбургскага права. Дзяржаўны падатак з сялян павялічыўся ў параўнанні з часамі Рэчы Паспалітай у 4—5 разоў, збіраўся не асігнацыямі, а срэбрам. Прафесійнае войска замянілі рэкруцкім наборам (тэрмін службы складаў 25 гадоў).
     У сацыяльна-культурным жыцці грамадства стаў насаджацца антысемітызм на афіцыйным узроўні. Была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласці. Падаткі яўрэі плацілі ў два разы большыя, чым хрысціяне. Над вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ўводзіўся надзор. Адукацыя за мяжой не дазвалялася. Мовай навучання заставалася польская. З 1832 г. пачынаецца секулярызацыя уніяцка-каталіцкай царквы і манастыроў, было адабрана 230 цэркваў. У 1839 г. Полацкі сабор прымае акт аб ліквідацыі уніяцкай царквы. У 1836 г. справаводства пераводзіцца на рускую мову. У 1840 г. выйшаў так званы «чорны ўказ», па якому забаранялася ўжываць назву «Беларусь». З 1835 г.усе пасады займаліся расійскімі чыноўнікамі.
     З мэтай павышэння ўзроўню прадукцыйнасці сялянскай гаспадаркі міністр дзяржаўнай маёмасці П. Д. Кісялёў прапанаваў правесці рэформу. Яна прадугледжвала тры напрамкі: рэформу сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі, палітыку «апякунства» ў адносінах да сялян, шэраг аграрных пераўтварэнняў, вядомых як «люстрацыя» дзяржаўнай маёмасці.
     Спачатку стварылі апарат кіравання, і з 1838 г. Міністэрству дзяржаўнай маёмасці падпарадкоўвалася мясцовае кіраванне, якое складалася з наступных узроўняў: губерня — акруга - сельская ўправа. Наступная частка праграмы «апякунства» над дзяржаўнымі сялянамі ўключала харчовую дапамогу, першасную медыцынскую дапамогу, агранамічныя мерапрыемствы. Ва ўсіх дзяржаўных маёнтках знішчалася фальваркава-прыгонная сістэма і сялян пераводзілі на аброк. Гэта галоўны вынік рэформы Кісялёва. Перавод на аброк дзяржаўных сялян спрыяў росту маёмаснай дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага накаплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці.