Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Эканамічны заняпад. Аднаўленне гаспадаркі на беларускіх землях з другой чвэрці XVIII ст. Спробы эканамічных i сацыяльна-палітычных рэформаў у Рэчы Паспалітай

     У другой палове XVII - пачатку XVIII ст. Рэч Паспалітая ўступіла на паласу разбуральных войнаў і ўнутрыпалітычных канфліктаў. Яны адмоўна ўплывалі на моўна-культурную і канфесійную сітуацыю на Беларусі. Войнам спадарожнічалі эпідэміі, разарэнне сялянства, разбурэнне гарадоў. Найбольш крывавымі і трагічнымі для развіцця грамадства былі антыфеадальная казацка-сялянская вайна і вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, бо яны амаль пазбавілі беларусаў іх мяшчанства і арыстакратыі, паскорылі працэсы паланізацыі.
     У выніку войнаў колькасць насельніцтва на Беларусі скарацілася з 2,9 да 1,4 млн чалавек. Адна трэць гаспадарак у Брэсцкім і Наваградскім ваяводствах засталася без гаспадароў. Ва ўсходніх Полацкім, Віцебскім і Мсціслаўскім ваяводствах 70% сялянскіх хат стаялі пустымі, лютаваў сыпны тыф, амаль зніклі гарады Магілёў, Пінск і Брэст. Узятыя ў палон людзі, як праваслаўныя, так і каталікі, выводзіліся з занятай тэрыторіі ў Маскоўскую дзяржаву, мноства з іх прадавалася на Усход. З большасці беларускіх гарадоў у Расію былі вывезены сотні тысяч лепшых рамеснікаў, што спыніла развіццё рамеснай вытворчасці. Усё гэта падарвала ваенна-палітычную магутнасць Рэчы Паспалітай. Для аднаўлення гаспадаркі спатрэбілася больш за два дзесяцігоддзі, за гэты час колькасць насельнацтва павялічылася да 2,2 млн чалавек. Аднак за гады Паўночнай вайны Беларусь зноў страціла кожнага трэцяга — 700 тысяч чалавек.
     Цяжкія вынікі ўскладняліся захаваннем і замацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. Для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай браў у пазыку вялікія грашовыя сумы ў магнатаў і аддаваў пазыкі раздачай дзяржаўных земляў. У выніку на Беларусі з'явіліся велізарныя латыфундыі (буйныя зямельныя ўладанні) Радзівілаў, Вішнявецкіх, Глебавічаў, Яблонскіх, Гаштольдаў, Валовічаў і інш. У канцы XVIII ст. гэту плеяду магнатаў узначалілі Сапегі. Пры гетмане Казіміру Сапегу войскі ВКЛ расквартыроўваліся ва ўладаннях канкурыруючых родаў, якія з-за гэтага разараліся. Таму такая ўсемагутнаець Сапегаў вызывала незадавальненне Радзівілаў, Пацоў, Агінскіх. Яны пры падтрымцы караля выступілі супраць прыватнага войска Сапегі і разбілі яго пад Алькенікамі. Уладанні Сапегаў былі канфіскаваны, а затым раздадзены іншым феадалам. Такія «хатнія войны» былі вынікам саперніцтва магнацкіх груповак ва ўмовах дэцэнтралізацыі каралеўскай улады. Каралеўская ўлада ў Рэчы Паспалітай не перадавалася ў спадчыну, а выбарнасць караля патрабавала ад прэтэндэнтаў на прастол усё новых уступак шляхце. Любое рашэнне караля або сойма шляхта магла аспрэчваць з дапамогай канфедэрацыі - ваеннага саюза для абароны сваіх правоў. Юраўніцтва канфедэрацыі мела права прымаць пастановы, абавязковыя для ўсёй Рэчы Паспалітай. Акрамя таго, сойму ўвогуле было цяжка прымаць рашэнні па любым пытанні. Яго дзейнасць была паралізавана з-за права «ліберум вета» (права забароны), інакш кажучы, права любога пасла (дэпутата сойму) адхіліць пастанову, нават калі ўсе астатнія галасавалі «за». З 1652 па 1764 гг. з 80 соймаў 44 былі сарваны. У такіх умовах Рэч Паспалітая ў XVIII ст. перажывала эканамічны, сацыяльны і палітычны крызіс, калі ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі абмежаваць і спыніць свавольствы і анархію магнатаў і шляхты ў краіне.
     Сяляне, якія кармілі дзяржаву, шляхту, войска і царкву, па-ранейшаму выплочвалі чынш, дзякла і адпрацоўвалі паншчыну, пры гэтым нормы рэнты былі павялічаны ўжо да пачатку XVIII ст. Гвалты, талокі і згоны ў сувязі з разрухай у краіне пачалі выкарыстоўвацца феадаламі пастаянна. Гэта вызвала абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей, што адлюстравалася ў Крычаўскім паўстанні 1740-1744 гг. пад кіраўніцтвам В. Вашчылы. Крычаўскае паўстанне, як і другія сялянскія выступленні таго часу, мела стыхійны, абмежаваны і лакальны характар, таму яго лёгка падавіў уладальнік Крычава Радзівіл.
     Гарады Беларусі па-ранейшаму карысталіся магдэбургскім правам, якое гарантавала свабоду заняткаў рамёствамі, і ў пачатку XVIII ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя мануфактуры - Налібоцкая і Урэцкая шкляныя, Урэцкая люстэркавая, Слуцкая і Нясвіжская шаўковых паясоў, Вішнеўская жалезаробчая, Ружанская ткацка-суконная. У 60-70-я гг. XVIII ст. па ўказу караля С. А. Панятоўскага была створаны А. Тызенгаузам у Гродзенскай і Брэсцкай эканоміях 21 каралеўская мануфактура. Да канца XVIII ст. такіх мануфактур на Беларусі было больш за 50. Увядзенне ў 1766 г. адзінай сістэмы мер і вагаў, валюты, адзінай нормы мыта ў Рэчы Паспалітай, абмежавання пазыковых працэнтаў (7%) для крэдытораў, будаўніцтва шляхоў і каналаў садзейнічала развіццю таварнай вытворчасці, выкарыстанню прымусовага найму, грашовай аплаты мануфактурным рабочым. З другога боку, гэта сведчыла аб пачатку распаду феадальных адносін, развіцці элементаў капіталістычнай вытворчасці.