Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Войны i ўнытрыпалітычныя канфлікты на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзше XVII — першай палове XVIII ст.

     Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй пачалася ў 1600 г. за панаванне на Балтыйскім моры і спадчынны прастол Жыгімонта III Вазы ў Стакгольме. Асабліва у ёй вызначылася беларуска-літоўскае войска на чале з вялікім гетманам Я. Хадкевічам. Ён у 1605 г. з 4-тысячным аддзелам, дзе была і конніца Я. Сапегі, разграміў 14-тысячную армію шведаў, акая страціла 9 тысяч жаўнераў пад в. Кіргхольм (непадалёку ад Рыгі). У 1609 г. войскі Хадкевіча ўзялі Пярну і атрымалі новую пермогу каля Рыгі. Вайна цягнулася 29 гадоў, адначасова Рэч Паспалітая ваявала з Масковіяй, Турцыяй, Крымскім ханствам. Гэта скарысталі шведы, якія за 1620-1622 гг. адваявалі значную тэрыторыю Прыбалтыкі і ваенныя дзеянні перанеслі ў Прусію і Германію. У 1629 г. было падпісана замірэнне ў Альтмарку і Швецыя замацавалася ў Прыбалтыцы, паставіўшы пад кантроль балтыйскі гандаль Рэчы Паспалітай.
     Рэч Паспалітая пачала барацьбу з Маскоўскай дзяржавай у 1609 г. за вяртанне Смаленска ды іншых земляў, акрамя таго польскі кароль і вялікі князь Жыгімонт III Ваза быў схільны да аб'яднання дзвюх дэяржаў, каб спыніць «смуту». Пры падтрымцы маскоўскага баярства, што знаходзілася ў апазіцыі да цара В. Шуйскага, у 1610 г. войскі Рэчы Паспалітай увайшлі ў Маскву, а потым пасля аблогі 1609-1611 гг. штурмам авалодалі Смаленскам. Частка баяр і дваран на чале з князем Ф. Мсціслаўскім падпісалі дагавор аб заняцці маскоўскага трона сынам караля Уладзіславам. Вызваліць Маскву і выгнаць Лжэдзмітрыя II расійскаму апалчэнню на чале з К. Мініным і Дз. Пажарскім удалося толькі праз два гады. Доўгая вайна, якая знясіліла абодва бакі, закончылася падпісаннем у 1618 г. Дзеўлінскага замірэння на 14,5 год. Паводле яго умоваў, у склад ВКЛ вярталася Смаленшчына, а Чарнігаўшчына і Ноўгарад-Северская земля - у Польшчу. На троне застаўся М. Раманаў, але тытул цара быў за польскім каралевічам.
     У 1632 г. вайну распачала Масковія за скасаванне Дзеўлінскіх умоў. Царскія войскі авалодалі Невелем, Полацкам, НоўгарадСеверскім, Прапойскам, прайшлі ў глыб Беларусі, узялі ў аблогу Смаленск. Аднак у 1633-1634 гг. войскі гетмана польнага літоўскага К. Радзівіла і караля Уладзіслава IV адцяснілі армію ваяводы Шэіна да Смаленска, якая, трапіўшы ў абкружэнне, капітулявала. За адыход войск без свайго ўзбраення па прысуду Думы баяріна Шэіна пакаралі смерцю. Па Палянаўскаму міру 1634 г. вайна скончылася беспаспяхова: бакі вывелі войскі з захопленых тэрыторый, аддалі палонных без выкупу. Смаленск застаўся Рэчы Паспалітай, Маскве вярнулі толькі малы г. Сярпейск с акругай. Поспехам маскоўскай дыпламатыі стала адмова Уладзіслава (за 200 тыс. р.) ад прэтэнзій на расійскі трон.
     Антыфеадальная казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. адрозніваецца ад папярэдніх сялянскіх і мяшчанскіх бунтаў, паўстанняў тым, што ў ёй прымалі ўдзел усе слаі і сацыяльныя групы насельніцтва. Увядзенне фальваркава-паншчыннай сістэмы прывяло да ўзмацнення эксплуатацыі прыгонных сялян. Акрамя таго, была палярызацыя па мове, веравызнанню паміж шляхтай і падуладным ёй сялянствам, мяшчанствам. Гэты прымушала шукаць лепшыя ўмовы жыцця і працы. Вольніцу адшуквалі за дняпроўскімі парогамі ў Запарожскай Сечы. «Паказачванне» сялян стала прыкметай XVII ст., асабліва на Падняпроўі і Палессі. Уздыму руху гарадскіх нізоў, сялян, часткова праваслаўнай шляхты і духавенства садзейнічала паўстанне ўкраінскіх казакаў на чале з гетманам Б. Хмяльніцкім. Выступіўшы супроць уладаў Рэчы Паспалітай з мэтай стварэння сваёй казацкай праваслаўнай дзяржавы, ён пасылаў у Беларусь казацкія загоны з заклікамі ўзбройвацца на змаганне з магнатамі і шляхтай. У межах новай дзяржавы ён бачыў усходне-паўднёвыя беларускія землі, што адначасова былі плацдармам для абароны Украіны ад наступу рэгулярных урадавых войскаў.
     Весткі аб перамогах казакаў пад Жоўтымі Водамі і Корсунем і з'яўленне казацкіх загонаў Галавацкага, Крывашапкі, Гаркушы, Гладкага, Небабы, у складзе якіх было шмат беларусаў, выклікала масавае далучэнне да іх мясцовых жыхароў. Летам і восенню 1648 г. увесь поўдзень Беларусі (акрамя Слуцка і Старога Быхава) трапіў у рукі казацка-сялянскага войска, якое не толькі граміла панскія маёнткі, забівала ўраднікаў і шляхціцаў, іх сем'і, знішчала рэестры, інвентары, квітанцыі аб выплаце падаткаў, высякала лясы, забірала хатнюю жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, але і рабавала простых людзей, выразала іўдзеяў, паліла калекцыі рукапісаў і кніг, не ведаючы што ў іх. Паўстанцы разбілі атрады шляхціца Валовіча пад Рэчыцай і магната Мірскага пад Горвалем. Дзякуючы беларускім хваляванням Б. Хмяльніцкі восенню перамог польскае войска пад Піляўцамі (Украіна). Тады на ўціхамірванне з 14-тысячнай арміяй выйшаў гетман літоўскі Я. Радзівіл. Добра ўзброеныя шляхоцкія палкі бралі горад за горадам, асабліва моцны ўдар быў нанесены пад Пінскам і Чэрыкавам. Шляхта жорстка абыходзілася з паўстанцамі, так у Бабруйску 800 казакам адсеклі правыя рукі, а 100 чалавек пасадзілі на калы. Аднак з прыходам яшчэ казацкіх атрадаў на чале з Галотай, Падбайлам, Крычэўскім наступным летам вайна ўспыхнула з новай сілай. Найбуйнейшая на Беларусі бітва адбьшася 31 ліпеня 1649 г. пад Лоевам, дзе паўстанцы страцілі 8 тысяч чалавек забітымі, а 3 тысячы патанулі ў Дняпры. Значныя страты панесла і войска Радзівіла, таму ён не здолеў пайсці на Украіну. Толькі пасля падпісання Белацаркоўскага мірнага дагавору 1651 г., па якому казакі пакідалі Беларусь, уладам удалося канчаткова падавіць узброеныя выступленні беларускага сялянства і гарадскіх нізоў. Акрамя крыві і разбурэнняў вайна анічога не прынесла ні паўстанцам, ні дзяржаве.
     Повадам для вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. было імкненне цара Аляксея Міхайлавіча абараніць правы праваслаўных і далучыць да сваіх уладанняў Украіну, якая ўжо па дамоўленасці з Б. Хмяльніцкім і маскоўскім баярствам абвесціла аб уваходзе ў склад Масковіі на Пераяслаўскай Радзе 1654 г. Прычынамі паслужыла жаданне праз дапамогу казакаў спыніць набегі Крымскага ханства, заняць Смаленскую, Чарнігаўскую і Дарагабужскую землі, яшчэ раз рашыць «балтыйскае» пытанне.
     Напачатку абяцанні цара Аляксея Міхайлавіча, што ён захавае правы і маёмасць беларускай шляхты і забяспечыць усім праваслаўным спакойнае жыццё, мелі значны поспех, гарады самі адчынялі вароты, сяляне зноў пачалі паліць шляхецкія маёнткі, касцёлы. Тры маскоўскія арміі і казакі (100 тыс. чалавек) восенню 1655 г. занялі ўсю Беларусь разам са сталіцай Вільняй. Корпус Я. Радзівіла з 10 тыс. чалавек не стрымаў нашэсця, руінамі сталі Рэчыца, Жлобін, Рагачоў, Мсціслаўль. Шляхта, напужаная сялянскім рухам, прысягала цару. У 1655 г. супроць Рэчы Паспалітай выступіла вайной Швецыя, войска якой за год заняла ўсю Польшчу. Карл X як польскі кароль пачаў перамовы з Масквой аб падзеле захопленых зямель. Маскоўскі цар вымушаны быў пайсці вайной на Швецыю за выхад у Прыбалтыку. Гаму ў 1656 г. ён спыніў вайну з Рэччу Паспалітай, да таго ж кароль Ян Казімір паабяцаў перадаць яму беларуска-украінскія землі. У выніку такога дыпламатычнага манеўру палажэнне Рэчы Паспалітай палягчэла і польскае войска перамагло ў 1660 г. шведаў, аднак па Оліўскаму міру Лівонію сабе не вярнула. Войска ВКЛ выгнала маскоўскія арміі з болынасці беларускіх зямель, а ў 1661 г. вярнула Вільню. Да перамогі спрычынілася і абурэнне беларусаў маскоўскімі парадкамі, масавы партызанскі рух 1655-1658 гг. Сялянства і мяшчанства спадзявалася на палёгкі пасля ўцёкаў шляхты. Аднак на разданых маскоўскім баярам і дваранам землях усталяваўся яшчэ больш цяжкі прыгон, ваяводы чынілі рабаванне і гвалт. Жыхары Магілёва, што здалі царскім стральцам горад без бою, не вытрымаўшы здзекаў і рабункаў, паўсталі 1 лютага 1661 г. і за некалькі гадзін выразалі ўвесь 7-тысячны маскоўскі гарнізон. За гэта горад быў параўнаны ў правах са сталіцай. Дзве знясіленыя краіны пачалі доўгія перамовы і падпісалі ў 1667 г. Андрусаўскае замірэнне на 13,5 год. Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы разам з украінскімі землямі да Дняпра (і г. Кіевам на два гады) адыходзілі да Маскоўскай дзяржавы, але ўсю захопленую паўночную Беларусь і інфлянты цар вяртаў Рэчы Паспалітай. Палонныя заставаліся ў Маскоўскім царстве.
     Паўночная вайна 1700-1721 гг., якую развязалі Расія, Данія, Саксонія і Рэч Паспалітая супраць Швецыі, ліквідавала намаганні беларускага народа па аднаўленню эканомікі. Карл XII жадаў зацвердзіць свае пазіцыі ў Еўропе, а Пётр I жадаў «прарубіць вакно» у тую ж Еўропу, інакш кажучы, атрымаць свабодны выхад да Балтыйскага мора. Вайна для саюзнікаў пачалася няўдала: шведскія войскі разграмілі Данію, пад Рыгай - польска-беларускія войскі караля Аўгуста II Моцнага, пад Нарвай - рускіх. Упэўнены ў тым, што рускі цар не здолее працягваць вайну, Карл XII кінуў усе войскі на землі Рэчы Паспалітай і «ўвяз» тут на 5 год. За гэты час Пётр I пабудаваў флот, рэарганізаваў армію, аднавіў артылерыю, страчаную пад Нарвай, і накіраваўся на дапамогу Рэчы Паспалітай. На Беларусі цар са сваёй 70-тысячнай арміяй вырашыў выматываць ворага, бо народ падтрымкі шведам не аказваў.
     Шведскія і рускія войскі рабавалі і грабілі мясцовых жыхароў, абкладвалі іх грашовымі паборамі, асабліва пацярпелі Магілёў, Віцебск, Гродна, Нясвіж і Ляхавічы. Забяспячэнне фуражом і правіянтам стала для Карла XII вострай праблемай, ён чакаў 16-тысячны корпус генерала Левенгаупта, дзе быў і абоз са зброяй, правіянтам, што ішоў з Рыгі. Але руская армія пачала весці актыўныя баявыя дзеянні, таму шведскі кароль вымушаны быў адмовіцца ад пахода на Маскву праз Смаленск і пайсці на Украіну да гетмана Мазепы. Левенгаупт асцярожна рухаўся да Прапойска, аднак мясцовыя жыхары правялі таемна рускія войскі да в. Лясной і каля яе адбылася першая бітва (1708 г.) новай рэгулярнай рускай арміі, што скончылася вялікай перамогай. Да Карла XII дабралася толькі 4,5 тыс. салдат, без харчавання, снарадаў і, галоўнае, пораху, таму ў Палтаўскай бітве шведская артылерыя амаль не прымала ўдзел. Перамогі пры Палтаве 1709 г., Гангуте 1714 г., Гренгаме 1720 г. прывялі да разгрому шведскай арміі, і быў заключаны Ніштадскі мір 1721 г., па якому Расія стала марской краінай.
     На Беларусі падчас Паўночнай вайны разгарэлася грамадзянская вайна, бо частка беларускіх магнатаў, шляхты на чале з Сапегамі і Пацамі падтрымала шведаў і абрапа новага караля С. Ляшчынскага. Толькі пасля Палтавы Аўгуст II здолеў вярнуцца на трон. Але ў 1715 г. пачынаецца новая грамадзянская вайна, выкліканая памкненнем караля ўсталяваць у Рэчы Паспалітай абсалютную манархію. Зноў значная частка шляхты выступіла ў абарону «залатых шляхецкіх вольнасцей». Толькі ўмяшанне расійскіх войск прывяло да згоды шляхты з каралём на так званым «нямым» сейме 1717 г., калі пастановы прымалісь без абмеркавання. Гэты сейм абмежаваў уладу караля, падцвердзіў права «ліберум вета», скараціў войска да 18 тыс. чалавек у Польшчы, а ў ВКЛ да 6 тыс. чалавек, замацаваўшы шляхецкую анархію ў краіне. Больш моцным суседкам Расіі і Прусіі была выгодна слабасць Рэчы Паспалітай, таму яны дамовіліся ў 1720 г. гарантаваць шляхецкія вольнасці і трымаць яе бязуладнай (Аўстра-Венгрыя далучылася да іх у 1726 г.). Так паступова Расія бярэ пад свой пратэктарат знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай, якая рэальна страціла свой суверэнітэт падчас Паўночнай вайны.