Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Люблінская унія 1569 г., яе вытокі i сутнасць. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Увядзенне статута 1588 г.

     Першага ліпеня 1569 г. на карце Еўропы з'явілася новая дзяржава — Нэч Паспалітая, якая была канфедэрацыяй дзвюх дзяржаў - ВКЛ і Польскага каралеўства. Прычынамі такога саюзу сталі: 1 Барацьба Маскоўскага княства і ВКЛ за аб'яднанне зямель Усходняй Еўропы пад сваёй уладай. Вынікам гэтай барацьбы была Лівонская вайна (1558-1583). Арміі Івана IV Жахлшага ўдалося ў 1563 г заняць Пп лацк і Віцебск. У 1564 г. войскі ВКЛ дасягнулі часовага поспеху, але ужо у 1565 г. пасля разгрому арміі ВКЛ тэрмінова патрабаваўся саюзнік. 2. Імкненне да уніі самога Польскага каралеўства, польскай шляхце у каралеўстве дауно не хапала вольных зямель ддя падаравання іяна звярнула ўвагу на велікакняжацкія землі суседняй дзяржавы. Яны давалі новыя багацці, пасады і ўзнагароды. Акрамя таго Полынча, як каталіцкае каралеўства, магла здзейсніць планы Ватыкана па пашырэнні ўплыву каталіцызму ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і на землях ВКЛ. З. Унутрыкласавыя супярэчлівасці ў шляхецкім саслоўі Неабмяжаваная ўлада магнатаў у ВКЛ не давала спакою шматлікай сярэдняй і дробнай шляхце, якая жадала ўзмацнення свайго ўплыву ў сейме і пашырэння шляхецкіх вольнасцей так, як гэта было ў суседняй Польшчы. Шляхта ВКЛ падтрымлівала ідэю уніі, бо спадзявалася заняць пануючае становішча ў будучай дзяржаве. 4. Няўдача ў заключэнні уніі з самім Маскоўскім княствам, бо для шляхты Іван IV Жахлівы быў сімвалам апрычніны, пагрозай іх вольнасцям.
     Таму заключэнне уніі з Польшчай было прадвырашана, паскорыла гэту падзею Лівонская вайна. Польскія феадалы скарысталі цяжкае ваеннае становішча і дамагліся перадачы ў склад Польшчы наступных зямель ВКЛ: Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны, што звузіла межы ВКЛ да літоўскіх і беларускіх зямель. Па ўмовах уніі ў ВКЛ захоўваліся свой адміністрацыйны апарат, заканадаўства, судовая арганізацыя, тытул і пячатка князя, войска і скарб. Таму нельга гаварыць аб паглынанні Польшчай ВКЛ, бо Рэч Паспалітая была канфедэратыўным утварэннем. Аднак, сейм павінен быць агульным і збірацца толькі ў Польшчы. Караля выбіралі сумесна, а знешняя палітыка была ў кампетэнцыі выключна Польшчы. Палякі маглі набываць землі ў ВКЛ, а літоўцы і беларусы ў Польшчы, аднак не на ўкраінскіх землях, толькі што адабраных Польшчай. Эканамічная дыскрымінацыя дапаўнялася палітычнай: на сейме Рэчы Паспалітай з 180 галасоў прадстаўнікі ВКЛ мелі ўсяго 46, такім чынам, шляхта, магнаты ВКЛ трапілі ў падпарадкаванае становішча пры вырашэнні заканадаўчых пытанняў. Антыпольскія настроі выліліся ў «вялікакняжацкае адраджэнне». На працягу 70-80-х гг. XVI ст. у ВКЛ рэгулярна збіраюцца свае сеймы, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць і суд (Галоўны Трыбунал). Аднак самым вялікім усплёскам дзяржаўнай незалежнасці стала прыняцце Статута 1588 г., які па сваей сутнасці скасаваў шмат палажэнняў Люблінскай уніі. У Статуце аб уніі 1569 г. увогуле не згадваецца. Адзін з артыкулаў скасоўвае права палякаў набываць землі на тэрыторыі ВКЛ і займаць там пасады. Другі дазваляе розныя нормы хрысціанскага веравызнання. Статут падцвердзіў выкарыстанне старабеларускай («рускай») мовы ў якасці дзяржаўнай. Статут дзейнічаў да 1840 г.
     Другім напрамкам барацьбы з апалячваннем і акаталічваннем сярод шляхты стала ўтварэнне брацтваў (нацыянальна-рэлігійных аб'яднанняў праваслаўнага насельніцтва). Яны адыгрывалі вялікую ролю ў прапагандзе беларускай мовы, пашырэнні асветы і кнігадрукавання. Аднак з цягам часу ВКЛ пачынае страчваць сваю самастойнасць. Польшча ў 1696 г. забараняе выкарыстанне беларускай мовы ў афіцыйным справаводстве і пераводзіць апошняе на польскую. Фактычна спыняецца кнігадрукаванне на беларускай мове. Звужаецца яго роля ў культурным жыцці, адукацыя вядзецца ў асноўным на латыні і польскай мове. Шляхта ВКЛ пераходзіць на польскую мову і пачынае ідэнтыфікаваць сябе з палякамі, паступова ўтвараецца «польскі народ шляхецкі» (сваеасаблівая рэлігійна-моўна-карпаратыўная супольнасць). Такім чынам, манархічна-рэспубліканская сістэма, якая сфарміравалася ў Польшчы, была не ў стане аб'яднаць землі Рэчы Паспалітай. Для гэтага была неабходна моцная цэнтралізаваная ўлада як, напрыклад, маскоўскае самаўладдзе.