Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Культура беларускіх зямель другой паловы XIII - першай паловы XVI ст.

     Культура Беларусі ў сярэдзіне XIII - сярэдзіне XVI ст. набыла свае арыгінальныя рысы, нацыянальную самабытнасць і дасягнула найвышэйшага ўздыму. Праваслаўная царква адыгрывала вялікую ролю ў развіцці асветы, маралі, кніжнасці, пісьменства, мастацтваў. Правы праваслаўнай царквы ў XV ст. агаворваў «Скрутак Яраслава», які быў падцверджаны і вялікім князем Аляксандрам. З XV ст. з беларускіх знакамітых сямей пачалі выходзіць свае першыя епіскапы. У гарадах Беларусі існавалі праваслаўныя брацтвы, якія былі цэнтрамі культуры і збіралі вакол сябе ўсіх веруючых. Абмежаванне правоў праваслаўнай царквы на тэрыторыі ВКЛ стала адчувацца з боку велікакняжацкай улады ўжо ў першай палове XV ст., у перыяд умацавання каталіцкай царквы, і ўжо з першай паловы XVI ст. мітрапаліты і епіскапы сталі прызначацца велікакняжацкай уладай. У ВКЛ захоўваліся епархіі яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, акрамя таго, праваслаўную царкву падтрымлівала большасць феадалаў дзяржавы і праваслаўныя складалі 80% ад усяго насельніцтва княства. Нягледзячы на гэта вышэйшае духавенства не мела месца ў велікакняжацкай радзе (паны-радзе), адзінае чаго дабіліся, дык гэта прыняцця ў першай палове XVI ст. шэрагу дзяржаўных актаў, якія замацавалі былыя правы і прывілеі праваслаўнай царквы ў ВКЛ.
     Каталіцызм на землях Беларусі спрабавалі насадзіць крыжакі ўжо з XIII ст., але ён не прыжываўся. Вялікі князь Ягайла заключыў у 1385 г. Крэўскую унію, па якой ён у тым ліку абяцаў Кароне Польскай спрыяць прыняццю каталіцкай рэлігіі на літоўскіх і беларускіх тэрыторыях, а палякі давалі яму магчымасць стаць каралём Польшчы. З канца XIV ст. каталіцызм быў прыняты кіруючымі коламі ВКЛ, а з 1387 г. ствараецца Віленская каталіцкая епархія і да канца XIV ст. на землях Беларусі было ўжо шэсць каталіцкіх парафій (прыходаў). Права ўтвараць парафіі належыла вялікаму князю, аднак біскупы ВКЛ падпарадкоўваліся польскаму архіепіскапу. Да канца XVI ст. было створана 259 парафій, у асноўным у Заходняй Беларусі і Літве.
     Каталіцкая царква мела вялікія зямельныя ўгоддзі, умешвалася ва ўнутраную палітыку ўлады. Так у 1413 г. Гарадзельская унія (паміж ВКЛ і Польшчай) дае перавагу каталікам у вярхоўнай уладзе і нават забараняе шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі (дзейнічала да 20-х гг. XVI ст.). Гэта прывяло да грамадзянскай вайны 1432-1434 гг. паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам, калі ішла барацьба за ўладу і веру. Але ўсё ж такі ВКЛ было талерантнай дзяржавай, і падцвярджэннем таму стала ўраўнаванне ў правах усей шляхты «веры хрысціанскай» ў 1568 г. на Гарадзельскім сойме. У Статуце 1588 г. згадваўся гэты Гарадзельскі прывілей і гаварылася аб свабодзе веравызнання.
     Інтэнсіўна развівалася матэрыльная культура, дзе разам з традыцыйнымі рамёствамі (ткацтва, апрацоўка металаў, дрэва, косці) распаўсюджваецца выраб аднакаляровай і паліхромнай кафлі, паперы, шкла, пачынае развівацца кнігадрукарства. Духоўная творчасць беларускага народа адлюстравалася ў фальклоры, песенным і музычным мастацтве. Узнікае новы эпічны жанр - гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца належыла абрадавай паэзіі і лірычным песням, тэатральна-харэаграфічным пастаноўкам на народныя святы. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню ў XVI ст. батлейкі — народнага лялечнага тэатра.
     У ХV-ХVІ стст. на Беларусі склаліся ўмовы для развіцця культуры Адраджэння і Рэфармацыі. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваюцца ідэі гуманізму, мецэнацтва. Беларуская мова мела тады статус дзяржаўнай. На ёй былі створаны Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. Сваеасаблівай энцыклапедыяй гістарычных ведаў эпохі Сярэднявечча сталі наступныя летапісы: Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Хроніка ВКЛ, Хроніка Быхаўца. Выдатнымі постацямі Адраджэння былі Рыгор Цамблак, мітрапаліт ВКЛ, што першым унёс у беларускую літаратуру гуманістычныя ідэі; М. Гусоўскі, які дапоўніў літаратурную скарбніцу паэмай «Песня пра зубра»; Ф. Скарына, заснавальнік новага літаратурнага жанру прадмоў да чытача. Акрамя таго, ён увёў на Беларусі кнігадрукаванне, пераклаў і выдаў 23 кнігі Бібліі ў 15171519 гг. у Празе, а ў Вільні - «Малую падарожную кніжыцу». Дзеячом пратэстантскага накірунку Рэфармацыі быў С. Будны, які пераклаў на беларускую мову «Катэхізіс» і выдаў яго ў 1562 г. у Нясвіжы для навучання «людзей простых», ён таксама шчыра змагаўся за развіццё беларускай культуры. Той жа пазіцыі барацьбы з паланізацыяй прытрымліваўся В. Цяпінскі, які на свае сродкі заснаваў друкарню і выдаў «Евангелле» на беларускай і царкоўнаславянскай мовах.
     У развіцці арх.тэктуры на Беларусі спалучыліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прынеслі нам раманскі, гатычны стылі і стыль барока. У сувязі з пастаяннай знешняй небяспекай было пабудавана шмат крэпасцяў і замкаў (Наваградак, Ліда, Брэст Крэў Гародня, Койданаў, Смаляны, Мір, Гальшаны, Нясвіж і г. д.) Лепшым. ўзорамі беларускай готыкі ў культавай архітэктуры з'яўляюцца праваслаўныя цэрквы ў Сынковічах, Маламажэйкаве, Супраслі і Заслаўі, каталіцкі касцёл у Ішкальдзі. Галоўная іх асаблівасць - абарончы характар архітэктуры, царква была адначасова і крэпасцю
     Пашыраецца развіццё фрэскавага жывапісу і іканапісу («Адзігітрыя іерусалімская» з Пінскай Варварынскай царквы і «Замілаванне» з Маларыты). У XV ст. з яўляюцца ўпершыню творы свецкага жывапюу, што было абумоўлена ўплывам еўрапейскага Адраджэння — партрэты княгіні Ганны Радзівіл (жанр «сармацкага партрэту») слуцкага князя Алелькавіча, князя Аляксандра Хадкевіча. З XV ст. пачынаюць шырока распаўсюджвацца бібліятэкі пры манастырах і езуіцкіх калепумах у Гародні, Бярэсці, Менску, Наваградку, фарміруюцца прыватныя зборы Гаштольдаў, Радзівілаў, Сапегаў.