Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Роля гарадоў ВКЛ у развіцці рамяства i гандлю. Таварна-грашовыя адносіны. Магдэбургскае права i сістэма гарадскога самакіравання

     Гарады Беларусі ў эпоху росквіту феадалізму становяцца сапраўднымі цэнтрамі культуры, рамяства і гандлю. У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў, у XVII ст. ужо 467 гарадоў і мястэчак. Гарады былі буйныя, такія як Полацк, Віцебск, Пінск, Слуцк (больш за 8 тыс. жыхароў); сярэднія (5-8 тыс. жыхароў) - гэта Брэст, Быхаў, Гродна, Мінск; малыя (2 тыс. - 200 жыхароў) - Бабруйск, Кобрын, Ліда, Орша, Крычаў. Існавалі і мястэчкі, якія ў асноўным належалі феадалам.
     Каля 40% гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, яны належалі феадалам, на карысць якіх жыхары выконвалі павіннасці. Але і ў буйных гарадах былі «юрыдыкі» - часткі горада, якія належалі феадалам, і жылі там па іх правілах і парадках. 80% жыхароў у гарадах складалі беларусы, але жылі і літоўцы, палякі, немцы (ХІV-ХV стст.), яўрэі і татары. У горадзе развіваліся рамёствы, такія як апрацоўка металаў (каля 25 прафесій), дрэваапрацоўчая вытворчасць (27 прафесій), ганчарства, гарбарная вытворчаць (25 прафесій), ткацтва. У другой палове XVI ст. дакументы ўзгадваюць болын за 100 прафесій і спецыяльнасцей. Рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі, што складаліся прыкладна з 60-70 чалавек. Цэхі мелі свае традыцыі, статут, граматы, прывілеі, эмблему і г. д. Развіццё рамяства прывяло да пашырэння гандлю. У гарадах існавалі ярмаркі (1-3 разы ў год) і пастаянны гандаль у крамах. Купцы аб'ядноўваліся ў брацтвы ці гільдыі. Паміж купцамі розных гарадоў існавалі сувязі і заключаліся дагаворы. Развіццё' гандлю садзейнічала будаўніцтву дарог і іншых шляхоў зносін. Беларускія купцы гандлявалі з польскімі, чэшскімі, германскімі гарадамі, з Венгрыяй, Валахіяй, а некатарыя дабіраліся да Візантыі. На Беларусь увозілі жалеза, медзь, волава, свінец, сукно, галандскае палатно, заморскія віны, упрыгожванні, зброю. З Беларусі вывозілі сала, воск, футра, лес, лён, скуры, збожжа, дзёгаць, хмель, пяньку і іншыя тавары.
     Каб пазбавіцца феадальнай залежнасці гарады імкнуліся да права на самакіраванне. Яно атрымала назву «магдэбургскае права». Магдэбургскае права першым атрымала сталіца Вільна (1387), потым Брэст (1390), Гродна (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Менск (1499) і г. д., усяго больш за 40 гарадоў. Па гэтаму праву гараджане плацілі адзін падатак (грашовы), яны вызваляліся ад суда і ўлады велікакняжацкіх чыноўнікаў. Галоўным органам кіравання быў магістрат, які ўзначальваў войт. Магістрат складаўся з рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). Месцам работы рады быў спецыяльны будынак - ратуша. Пачатак эмісіі літоўскіх дынарыяў быў звязаны з імем Кейстута. На тэрыторыі ВКЛ мелі шырокае хаджэнне грыўна, рубель, палціна, пражскія грошы, лівонскія шылінгі, польскія злотыя.