Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Разнастайнасць гістарычнага працэсу. Крытэрыі яго перыядызацыі: археалагічны, марксісцкі, цывілізацыйны

     Перыядызацыя гісторыі - гэта вызначэнне храналагічна паслядоўных этапаў у агульным развіцці чалавецтва. Сістэма класіфікацыі гістарычных этапаў называецца крытэрыем перыядызацыі гісторыі. Крытэрыі бываюць наступныя: археалагічны, марксісцкі, цывілізацыйны.
     Археолагі вылучаюць гістарычныя эпохі па асноўных матэрыялах для вырабу прылад працы. Каменны век (ён занадта вялікі І таму падзяляецца на палеаліт, мезаліт, неаліт), потым ідзе бронзавы і жалезны век. У наш час назіраюцца адзнакі пераходу ад жалезнага веку і яго вытворных (сталі, сплаваў) да веку кампазітаў, штучных матэрыялаў.
     К. Маркс і яго паслядоўнікі адрозніваюць гістарычныя эпохі па формах маёмасці, звязаных з развіццём класаў і дзяржавы. Маркс назваў вылучаныя ім эпохі грамадска-эканамічнымі фармацыямі. Да іх адносяцца першабытная (на базе панавання агульнага прысвойвання), рабаўладальніцкая, феадальная і капіталістычная (на базе панавання прыватнай уласнасці), сацыялістычная грамадска-эканамічная фармацыя (вяртанне да агульнай маёмасці) і яе завяршальны этап — камуністычная. Л. Морган і Ф. Энгельс, у сваю чаргу, на падставе сукупнасці сямейных і агульна-эканамічных адносін выдзялялі тры гістарычныя этапы: дзікасць (прысвойванне гатовых прадуктаў прыроды), варварства (развіццё жывёлагадоўлі і земляробства), цывілізацыю (развіццё прамысловасці).
     З пункту гледжання марксізма, формы прысвойвання маёмасці, спосабы вытворчасці, прылады працы адлюстроўваюць крокі пазнання і засваення чалавекам навакольнага свету. Марксісцкая перыядызацыя была пануючай у большасці падручнікаў па гісторыі і грамадазнаўству ў СССР. Напрыканцы XX ст. стала відавочным, што агульная маёмасць адчужае чалавека ад умоў і вынікаў працы, падрывае ініцыятыву, робіць чалавека вінтыкам дзяржаўна-бюракратычнай машыны. З 90-х гадоў XX ст. на постсавецкай прасторы пачаўся рэнесанс прыватнай уласнасці, асабістага прысвойвання, мелкага бізнесу, рыначнай канкурэнцыі. Распачаўся працэс раздзяржаўлення (дээтатызацыі) грамадства.
     Сёння распрацаваны новы падыход да перыядызацыі гісторыі, які названы цывілізацыйным. Ён аспрэчвае марксісцкае тлумачэнне логікі развіцця гістарычнага працэсу, дзе штуршком к пераходу да новай гістарычнай эпохі лічыцца развіццё сродкаў вытворчасці (прылад працы, крыніц энергіі, тэхналогій). Прыхільнікі цывілізацыйнага падыходу мяркуюць, што галоўнай вытворчай сілай з'яўляецца сам чалавек, з яго патрэбамі і здольнасцямі, ведамі і навыкамі, жаданнямі і воляй. Радыкальныя новаўтварэнні ў гістарычным працэсе адбываюцца толькі таму, што людзі асэнсавалі іх неабходнасць і свядома ажыццявілі.
     Духоўны і матэрыяльны свет, створаны людзьмі, штодзённа зменьваецца, што абумоўлівае разнастайнасць гістарычнага працэсу і фарміруе логіку яго развіцця. Рост патрэбаў ідзе скокамі і служыць імпульсам да пошуку новых шляхоў іх задавальнення. Асэнсаванне патрэбы прыводзіць да зменаў прававых нормаў, спосабаў прысвойвання сродкаў і вынікаў вытворчасці, да рэарганізацыі вытворчасці і абмену матэрыяльных даброт і паслуг. Такі рух грамадства адбываецца няроўна, праз чаргаванне крызісаў і прарываў наперад у адносна паступовым развіцці тэхнікі, навукі і культуры якой-небудзь краіны або народу. Калі вяршыня чарговай ступені прагрэсу дасягнута, грамадства пачынае стагніраваць, бо існуючыя тэхналагічныя сістэмы і эканамічныя формы не могуць ужо задаволіць і паспець за хуткім ростам патрэбаў людзей, што прызвычаіліся да высокай якасці жыцця. Кіруючая ўлада часцей за ўсё спрабуе вырашыць супярэчлівасці за кошт знешніх крыніц - войнаў, захопу чужых зямель і г. д., - але тым самым паглыбляе перадумовы крызісу, развівае мілітарызм, калі бюджэт краіны ідзе галоўным чынам на ваенныя патрэбы, гінуць людзі. У выніку растуць, а не зніжаюцца колькасць людзей незадаволеных палітыкай правячых колаў на агульным фоне маральнай і тэхнічнай дэградацыі, страты ўнутраных вытворчых сіл. Адбываецца крызіс, у глыбіні якога выспяваюць перадумовы для новага прарыву.