Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Умацаванне феадальных адносін у сельскай гаспадарцы на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVII ст., запрыгоньванне сялянства

     Паколькі галоўным багаццем у эпоху феадалізму з'яўлялася зямля, то асноўнымі формамі землеўладання з канца XIV ст. былі наступныя: 1) велікакняжацка-дзяржаўныя (гаспадарскія) землі; 2) прыватнаўласніцкія (баярскія, шляхецкія, магнацкія); 3) манастырскацаркоўныя; 4) абшчынныя, па сервітутах (выганы, лугі, сенажаці, лясы, рыбныя ловы).
     Сялянскі двор меў назву «дым» і быў адзінкай падаткаабкладання аж да 1557 г. За карыстанне зямельным надзелам сяляне павінны былі несці шматлікія павіннасці, якія атрымалі назву зямельнай рэнты. Асноўнымі яе формамі былі наступныя: 1) даніна (натуральны аброк) жытам, пшаніцай, сенам, мясам; 2) паншчына (адпрацовачная рэнта); 3) чынш (грашовы аброк). Усе сяляне падзяляліся на цяглых, якія выконвалі паншчыну і мелі іншыя павіннасці (талокі, гвалты, будаўніцтва дарог, замкаў і г. д.); асадных, якія паншчыны не выконвалі, іх асноунай павіннасцю быў чынш; агароднікаў, ці «чэлядзь нявольную», якія мелі гароды і выконвалі паншчыну; сялян-слуг, дакладна гэта вошы, конюхі, лоўчыя, рыбакі, рамеснікі, якія жылі ў панскіх маентках і былі самымі прывілеяванымі; халупнікаў, кутнікаў, каморшкау, што не мелі «ні кала, ні двара», працавалі па найму за хлеб і страху над галавой. Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на «пахожых» і «непахожых» людзей.
     У працэсе запрыгоньвання сялянства можна выдзяліць некалькі этапаў:
     1. Прывілей 1447 г., які зацвердзіў, што калі сяляне пражылі на зямлі феадала 10 гадоў, то яны становяцца «непахожымі» старажыхарамі. Гэта стала асновай для вышуку беглых сялян і вяртання іх у свае вотчыны.
     2. Статут ВКЛ 1529 г. адмовіў сялянам у праве ўласнасці на зямлю селянін ужо не мог распараджацца зямлёю без згоды феадала
     3. Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. правёў аграрную рэформу пад назвай «валочная памера». Гэта рэформа павінна была ўладкаваць зямельныя фонды і павялічыць даходы ў скарб за кошт увядзення новай, оольш прагрэсіўнай адзінкі падаткаабкладання - валокі (21,3 га). Так, уся зямля падзялялася на валокі, якія замацоўваліся за сялянскай гаспадаркай і сяляне павінны былі плаціць падаткі не з «дыма», як раней, а з валокі ці часткі яе. Валочная памера ўніфікавала павіннасны прыгнёт.
     4. Статут 1566 г. увёу 10-гадовы тэрмін адшуквання беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйнае пакаранне для тых, хто іх прымаў.
     5. Статут 1588 г. уводзіў ужо 20-гадовы тэрмін адшуквання беглых сялян.
     Так, у другой палове XVI - першай палове XVII ст. на беларускіх землях завяршаецца працэс фарміравання і юрыдычнага замацавання сноуных рыс феадальнай сістэмы: выключнае права феадалаў на валоданне зямлею, асобыя саслоўныя прывілеі і абавязкі феадалаў, пазбаўленне сялян права ўласнасці на зямлю і замацаванне іх да зямлі, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы і іх поўная залежнасць