Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Барацьба беларускага народа супраць крыжацкай агрэсіі. Вялікая вайна 1409-1411 гг. Барацьба ВКЛ з мангола-татарамі i крымскім ханствам

     У пачатку XIII ст. на землі Прыбалтыкі прыйшлі крыжакі (манахірыцары). Пад відам місіянераў, каб распаўсюдзіць каталіцызм і цывілізаваць мясцовае насельніцтва, у вытоках Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі сваю крэпасць - Рыгу. Тут дзейнічалі Тэўтонскі ордэн, ордэн мечаносцаў і Лівонскі ордэн. Усе яны хацелі замест полацкага князя збіраць даніну з прыбалтыйскіх плямёнаў і ставілі мэтай заваяваць беларускія землі. Аднак яны сустрэлі належны адпор з боку беларусаў. З 1203 г. пачынаецца доўгае і цяжкае процістаянне і барацьба беларусаў з агрэсіяй крыжакоў. Аляксандр Неўскі, зяць і васал полацкага князя, узначаліў аб'яднанае войска і ў 1242 г. на лёдзе Чудскага возера рускія і беларускія воіны спынілі крыжацкую агрэсію на паўночны захад. Але набегі крыжакоў на землі Беларусі працягваліся. У 1409 г. пачалася Вялікая вайна Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам, дзе галоўнай стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. Аб'яднаныя сілы беларусаў, палякаў, літоўцаў, татараў, чэхаў нанеслі знішчальны ўдар па крыжаках. Войскамі ВКЛ камандаваў князь Вітаўт, Польшчы - князь Ягайла, а крыжакамі — Ульрых фон Юнінген. З гэтага часу ўжо не назіраецца значных паходаў крыжацкіх ордэнаў на землі ВКЛ і германская агрэсія была спынена на пяць стагоддзяў.
     Другі моцны вораг, які нападаў з усходу, былі татара-манголы. Яны захапілі ў 1237-1238 гадах усходнія і паўднёвыя землі Русі. Беларускія землі захавалі незалежнасць і не плацілі дань Ардзе. Быў дадзены моцны адпор татарскім нашэсцям, што адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325 і 1338 гг., такім чынам беларускае войска стала на шляху татара-манголаў на захадзе Еўропы. У 1363 г. князь Альгерд разбіў татара-манголаў на р. Сінія Воды і далучыў вызваленую тэрыторыю Украіны да Вялікага княства. Гэта была першая буйная перамога ўсходніх славян і іх саюзнікаў над Залатой Ардой. У 1380 г. на Кулікоўскае поле бітвы на дапамогу маскоўскаму князю Дзмітрыю Данскому князь Андрэй Полацкі прывёў беларускае войска (каля «тысячы вояў»).
     З другой паловы XV ст. абвастрыліся адносіны ВКЛ з Крымскім ханствам. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. У 1505 г. татары дайшлі аж да Менска і Наваградка і ўзялі ў палон каля 100 тысяч мірных жыхароў. З 1474 па 1569 гг. крымскія татары зрабілі 75 набегаў на землі ВКЛ. Для абароны паўднёвых межаў княская ўлада была вымушана зрабіць казацкія заслоны. У 1506 г. на р. Лань пад Клецкам адбылася значная бітва з крымскімі татарамі, калі войска крымчакоў у складзе 12 тысяч воінаў, што вялі два сыны хана Менглі-Гірэя, было разбіта войскам ВКЛ у складзе 7 тысяч чалавек пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага. Было вызвалена 40 тысяч нявольнікаў і ўзята 30 тысяч коней. У 1527 г. сумеснымі намаганнямі беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх атрадаў было нанесена цяжкае паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.