Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Утварэнне Вялікага княства літоўскага, рускага i жамойцкага: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы аб'яднання, дзяржаўна-палітычны лад

     Сярод прычын утварэння ВКЛ есць палітычныя (агульная барацьба супраць татара-манголаў, крыжакоў і рускіх князёў), эканамічныя (адзіная тэхніка апрацоўкі глебы, адзіныя рамёствы, натуральная гаспадарка, пашырэнне ўнутранага і знешняга гандлю, патрэба ў агульнай грашовай сістэме), культурныя (патрэба ў абмене і развіцці культурных дасягненняў - пісьменстве, будаўніцтве гарадоў, хрысціянізацыі). Гэтае дзяржаўнае ўтварэнне ўзнікла на добраахвотнай аснове, яно было поліэтнічным, але славяне займалі ў ім 11/12 тэрыторыі і складалі 80% усяго насельніцтва, таму яго можна з упэўненасцю назваць беларуска-літоўскай дзяржавай.
     Час існавання ВКЛ (з сярэдзіны XIII ст. па 1791 г.) складаецца з двух перыядаў: першы - 1253-1569 гг. (ад утварэння да Люблінскай уніі, калі Вялікае княства існавала як самастойная дзяржава ва Усходняй Еўропе); другі - 1569-1791 гг. (ВКЛ разам з Польскім каралеўствам у сладзе федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітая). Першым кіраўніком дзяржавы лічыцца князь Міндоўг, а першай сталіцай стаў беларускі горад Наваградак. У 1385 г. пры вялікім князі Ягайле адбылася Крэўская унія з Польшчай, якая адлюстравала пошук саюзніка ў барацьбе са знешнімі ворагамі. Доўгі час ішла моцная ўнутрыпалітычная барацьба за ўладу паміж князямі, нашчадкамі Гедыміна. Вялікія князі Альгерд і Кейстут значна пашырылі межы ВКЛ, далучылі Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеў (1362), Падолію (1364), Чарнігава-Северскія землі (канец 60-70-я гг. XIV ст.). У 1432-1436 гг. адбылася грамадзянская вайна паміж князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам за ўладу і пануючую веру. Яна прывяла да часовага раздзелу адзінай дзяржавы на дзве: Вялікае княства Літоўскае са сталіцай у Вільні і Вялікае княства Рускае са сталіцай у Полацку. Скончылася барацьба перамогай Жыгімонта і аб'яднаннем тэрыторыі і насельніцтва ў ранейшых межах са сталіцай Вільняй.
     Палітычны лад ВКЛ выглядаў наступным чынам: Вялікі кпязь (глава дзяржавы, ён узначальвае войска, выдае законы, статуты, прывілеі, заключае мір, аб'яўляе вайну, але яго пасада была выбарнай); рада (паны-рада): дарадчы орган пры князі, якому належала ўлада на час адсутнасці князя, у яго склад уваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны (камандзіры мясцовых войскаў), некаторыя старасты і ўрадавыя чыны - канцлер (глава канцылярыі), маршалкі (старшыні на соймах), гетман (камандуючы), падскарбій (глава фінансавай службы); сойм: заканадаўчы орган улады, у ім удзельнічалі ўсе паны-радцы і па два прадстаўнікі ад павятовых соймікаў. Сойм выбіраў князя, зацвярджаў законы і г, д. Мясцовае кіраванне ажыццяўлялі ваяводы і старасты. Гэта дзяржава была парламенцкай манархіяй.
     Першая спроба кадыфікацыі крымінальнага працэсуальнага права была зроблена ў судзебніку Казіміра 1468 г., які быў напісаны на беларускай мове. Наступным крокам стала прыняцце Статута 1529 г., што замацаваў дзяржаўны лад ВКЛ. Статут 1566 г. складаўся з 13 раздзелаў і быў выдадзены на беларускай мове. Наступная рэдакцыя Статута 1588 г. юрыдычна замацоўвала адносіны з Польшчай пасля Люблінскай уніі.