Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае i іншыя) у эпоху Ранняга Сярэдневякоўя. Характар ix узаемаадносін з Еўрапейскай i Ўсходняй цывілізацыямі

     Ужо з канца X ст. Полацкае княства існуе як самастойная, незалежная ад Кіева дзяржава. Асаблівую ролю ў яго ўзвышэнні адыграў славуты шлях «з варагаў у грэкі», што праходзіў па яго тэрыторыі. Ад Ізяслава пайшла галіна полацкіх князёў, якіх сталі называць Ізяславічамі, ці Рагвалодавымі ўнукамі. Полацкае княства было раннефеадальнай манархіяй з абмежаванай уладай кіраўніка дзяржавы - князя, якому належала выканаўчая ўлада. Заканадаўчым органам у Полоцку з'ўлялася веча (народны сход), якое вырашала ўсе найважнейшыя праблемы, ажыццяўляла выбары князя. Найбольш славутым полацкім князем, які правіў у XI ст., быў Усяслаў, празваны Чарадзеем. У гады яго праўлення пашырыўся аўтарытэт Полацка і ўзрасла яго моц. Усяслаў пабудаваў у Полацку Сафійскі храм, які стаў сімвалам магутнасці і незалежнасці гэтых зямель, іх дзяржаўнасці. Ён неаднаразова хадзіў вайной на Пскоў і Ноўгарад. У адказ на гэта кіеўскія князі пайшлі на Менск і на рацэ Нямізе ў сакавіку 1067 г. адбылася самая крывавая бітва, апісаная ў Слове пра паход Ігаравы. Пасля смерці Усяслава полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі і пачалася эпоха феадальнай раздробненасці.
     Тураўскае княства таксама было магутным у гэты перыяд. Выгаднае геаграфічнае становішча Турава - на шляху з Кіева на Польшчу — спрыяла хуткаму развіццю. Ужо з X ст. назіраецца росквіт гэтага княства, да XII ст. Тураў пазбавіўся ад апекі кіеўскіх князёў. Буйнейшымі гарадамі Тураўскага княства з'яўляліся Тураў, Пінск, Клецк і Слуцк. У сталіцы княства існавала веча, якое было ўплывовым і выбірала нават епіскапа. У Тураве сумяшчалася пасада князя і пасадніка, што было даволі незвычайна.
     У XII ст. вызначаецца Менскае княства, у якім асаблівую вядомасць набыў князь Глеб Усяславіч. Ён змагаўся за адзінства зямель. Існавалі і іншыя ўдзельныя княствы: Берасцейскае, Наваградскае, Гарадзенскае і інш. Некаторыя княствы фарміраваліся на аснове некалькіх гарадоў, як, напрыклад, Турава-Пінскае княства. Але, трэба адначыць, што любое феадальнае княства з'яўлялася сваеасаблівай дзяржавай і мела ўсе атрыбуты ўлады - заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Усе княствы або былі незалежнымі, або імкнуліся гэтую незалежнасць атрымаць. Аб'ядноўвала іх агульнасць паходжання насельніцтва (працягваўся працэс этнагенэзу беларусаў), шчыльныя эканамічныя, палітычныя, рэлігійныя і культурныя сувязі.