Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Эканамічнае развіццё беларускага рэгіёна на этапе разлажэння першабытнага ладу. Станаўленне феадальнага спосабу вытворчасці ў VІІ-VIII стст.

     Аснову гаспадаркі насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў VIIVIII стст. складала лядна-агнявое земляробства. Прылады працы вырабляліся з жалезнымі элементамі, гэта былі сохі і плугі з жалезнымі сошнікам і лемехам, сярпы, косы. Сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, грэчку, лён, каноплі, рэпу. Жывёлагадоўля прывяла да распаўсюджвання кароў, коней, быкоў, свіней, птушкі. Гэта давала мяса, малако, скуру. Першабытны лад паступова саступае месца феадальнаму. На змену радавой абшчыне прыйшла сельская, у аснову якой былі пакладзены тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі і адносіны. Новы лад феадалізм (ад лац. уладанне) азначае грамадска-палітычны ўклад жыцця, пры якім адбываецца падзел грамадства на два класы: феадалаў і прыгонных сялян. Характэрнымі для яго рысамі з'яўляюцца натуральная гаспадарка, прымацаванне сялян да зямлі, асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў (галоўных уладальнікаў зямлі) і надзвычай нізкі, руцінны стан тэхнікі. Узнікла феадальная іерархія, якая складалася з наступнай піраміды: Вялікі князь - князі-кіраўнікі асобных зямель — князі дробных удзельных княстваў (вотчын) - феадалы-ўладальнікі маёнткаў.
     Феадальныя адносіны на тэрыторыі Беларусі фарміраваліся і развіваліся на працягу доўгага часу. Ёсць два асноўныя погляды на шлях нараджэння феадальных адносін у ўсходніх славян, у тым ліку і ў беларусаў. Прыхільнікі першага лічуць, што феадалізм выспяваў і ўзнік у нетрах першабытнаабшчыннага ладу. На погляд другіх даследчыкаў, паміж першабытнаабшчынным грамадствам і эпохай феадалізму быў працяглы па часу пераходны перыяд. Але сутнасць феадалізму ад гэтага не мяняецца.
     Храналагічна эпоха феадалізму ў усходніх славян выпадае на перыяд з IX ст. па 1961 г. і падзяляецца на тры асноўныя этапы: 1) IX — першая палова XVII ст. - станаўленне і развіццё феадальных адносін; 2) другая палова XVII - другая палова XVIII ст. - пачатак разлажэння феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін; 3) першая палова XIX ст. - крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін.
     Эканамічнай асновай феадальнага грамадства было маёмаснае права на зямлю. Асноўнымі формамі феадальнага землеўладання былі вотчыннае - валоданне з наследваннем у спадчыну; памеснае - перадача буйным феадалам зямлі ў часовае карыстанне за службу; царкоўна-манастырскае. Вотчынныя сяляне называліся смердамі. Яны падзяляліся на свабодных і залежных. Збяднелыя смерды маглі стаць радовічамі (пайсці добраахвотна ў кабалу па радзе-дагавору). Закупамі называлі тых, хто браў купу (пазыку) у феадала і за гэта страчваў сваю вольнасць на пэўны час. Асноўнымі формамі эксплуатацыі рабочай сілы былі адпрацовачная рэнта і даніна, якую па-ранейшаму збіралі князі. Існавала катэгорыя насельніцтва - халопы, якія былі ў поўнай уласнасці феадала.
     Да XIII ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 35 гарадоў. Найбольш буйнымі былі Полацк, Тураў, Бярэсце, Віцебск, Копысь, Слуцк, Барысаў, Гародня. Горад меў цэнтр у выглядзе феадальнага замка. У гарадах развіваліся рамёствы (у XII ст. іх налічвалася больш за 60), гандаль, асновай якога стаў штучны абмен таварамі. Правобразам грошай у ўсходніх славян было футра куніц - куны. Пазней, прыкладна з 882 г. з'яўляецца такая грашовая адзінка, як грыўна. Грыўны былі ў выглядзе залатых і срэбраных зліткаў рознай вагі. Таксама насельніцтва выкарыстоўвала іншаземныя грошы.