Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Рэнесанс, рэфармацыя i асветніцтва — культурная спадчына перадіндустрыяльнай цывілізацыі

     Гістарычная спадчына перадіндустрыяльнай цывілізацыі характарызуецца такімі культурна-ідэалагічнымі з'явамі, як Рэнесанс, Рэфармацыя і Асветніцтва. Першыя амаль 100 год сярэдневяковая Еўропа развівалася на абломках антычнай культуры, і на самой справе, сярэднявечча - гэта тая ж антычнасць, толькі ў варварскім успрыманні і выкананні. Культура Рэнесанса была спадкаемцай дахрысціянскіх ідэй і вобразаў, але на іх не магло не накласці адбітак хрысціянства. Паганская жыццёвасць і хрысціянскае смірэнне дапоўнілі сябе ў Рэнесансе і нарадзілі ідэал гармоніі. Кулыпуру Рэнесанса ўтварала бюргерства, ад якога вяла паходжанне ранняя буржуазія, дваранства, асновай якога было сярэднявечнае рыцарства і гарадская інтэлігенцыя. Супрацоўніцтва гэтых сацыяльных слаёў надало культуры Рэнесанса агульначалавечы характар.
     Пад'ём духоўнага жыцця адлюстраваўся ў гуманізме, які дэклараваў свабоду асобы чалавека. Свабода бачылася ў пераадольванні залежнасці ад групавой, калектыўнай свядомасці, што стала базай для індывідуалізму. Гуманізм дазваляў свабоду творчасці, бо толькі ў творчасці перш за ўсё павінна было праяўляцца падабенства чалавека Богу. Розум стаў прыладай пазнання свету. Ён абмяжоўваў на аснове гуманізму рэлігійныя догматы, абвяшчаў роўнасць людзей у іх годнасці на працягу зямнога жыцця. Таму Ларэнца Вала піша працу «Аб годнасці чалавека», а Дантэ Аліг'еры - «Боскую камедыю». Гуманісты лічылі, што ісціна чалавека ў яго зямным існаванні, за якое ён і павінен несці адказнасць. Пасля шматвяковага ўплыву ўсходніх вучэнняў, згодна з якімі чалавек - гэта госць на зямлі, еўрапейская культура адраджае перакананне, што чалавек - гаспадар зямлі і павінен сам сябе весці па шляху жыцця. Канчаткова такі погляд зацвердзіўся ў XVI ст., што дало пачатак светапогляду чалавека Новага часу, і ўжо на працягу XVI ст. шырокі грамадскі рух узнімаецца на барацьбу з каталіцкай царквой за рэформы ў ёй. Гэта атрымала назву Рэфармацыі. Гуманісты лічылі, што чалавек - гэта не толькі самастойная каштоўнасць, але і сам ёсць крытэрый усякай каштоўнасці. З другога боку, вучоныя лічылі, што ісціны, адкрытыя іх розумам, дадзены як бы самім Богам, і толькі такія законы можна называць прыроднымі законамі. Трэба падкрэсліць, што ўсе па-ранейшаму верылі ці ў Бога, ці ва ўніверсальны розум.
     Па свайму значэнню Рэнесанс прыраўноўваецца да інтэлектуальнай рэвалюцыі ў Старажытнай Грэцыі VІ-ІV стст. да н. э. і не дзіўна, што ён даў новы штуршок для развіцця навукі. У медыцыне праславіліся Парацэльс (гамеапатыя), Везалій (анатомія); у фізіцы - Леанарда да Вінчы (тэхналагічныя праэкты), Э. Тарычэлі (гідрадынаміка), Г. Галілей (астраномія, акустыка); у астраноміі - М. Капернік (абарачэнне Зямлі), Г. Галілей (тэлескоп), Дж. Бруна, I. Кеплер (законы руху планет); у філасофіі - Э. Ратэрдамскі, Л. Вала, М. Фічына, Джавані Піка дэла Мірандола, Р. Дэкарт, Ф. Бэкан.
     Вялікіх поспехаў дасягнула мастацтва літаратуры і тэатру, трэба толькі назваць вядомыя імёны А. Дантэ, Ф. Петраркі, Дж. Бакача, Фр. Рабле, М. Сервантэса, М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, Я. Вісліцкага, А. Рымшы, Л. дэ Вегі, У. Шэкспіра. У мастацве жывапісу, скульптуры, архітэктуры - Леанарда да Вінчы, Рафаэль Санці, М. Буанароці, Дж. Бацічэлі, В. Тыцыан, Ж. Гужон, П. Брэйгель, А. Дзюрэр, Л. Кранах, Ф. Брунелескі, Данатэла, Б. Чэліні і г. д. На Беларусі мастацтва архітэктуры і драўлянай скульптуры былі ананімнымі, аднак традыцыйнай становіцца залачоная драўляная полая разьба.
     Рэфармацыя. Штуршком да масавага выбуху ў Нямеччыне стаў пратэст М. Лютэра (1483-1546 гг.) супраць індульгенцый, адпушчэння грахоў веруючых за грошы. Выратаванне, на думку Лютэра, даравалася чалавеку непасрэдна Богам і ўся справа была ў асабістай веры, а не ў пасрэдніцтве царквы. Чалавеку патрэбны Біблія і пастыр, як настаўнік веруючых, які будзе адрознівацца ад астатніх толькі добрым веданнем Евангелля. Пераклад Бібліі Лютэрам на нямецкую мову садзейнічаў поспеху Рэфармацыі, таму ж садзейнічаў і зроблены раней пераклад Бібліі Скарынай на старабеларускую мову.
     Жан Кальвін, ідэёлаг Рэфармацыі ў Швейцарыі, лічыў, што паходжанне чалавека і саслоўныя прывілеі ўжо не маюць значэння. Зацвярджалася святасць працы і дзелавых якасцей чалавека, пры гэтым роля чалавека вызначалася грамадскім прызнаннем вынікаў ягонай працы. Да гэтага зводзілася вера чалавека Новага часу, яна абарочвалася верай у прагрэс і ва ўладу над светам. Такая вера была заснавана на перакананні, што Бог жадае таго ж, чаго жадае чалавек. У выніку і Бог, і чалавек разумеліся рацыялістычна, праз розум. Месца Бога занялі законы прыроды, а месца чалавека - законы ягонай дзейнасці, якія адпавядалі законам прыроды. Месца рэлігіі заняла навука, месца рэлігійнага культу - культ тэхнікі. Месца веры занялі навуковыя і інжынерныя веды. Справай навукі стала пазнанне свету не такім, які ён ёсць і якім здаецца, а якім павінен быць у адпаведнасці з законамі Бога, каб потым здзейсніць гэтыя задумы на Зямлі. Вучоныя самаахвярна займаліся навуковымі даследваннямі, бо лічылі, што гэтага ад іх патрабуе сам Бог.
     Лютэранства адпавядала інтарэсам бюргерства (буржуазнага саслоўя), арыянства (ці антьпрынітарызм, што адмаўляе хрысціянскі догмат Троіцы) было блізкім сялянска-плябейскім масам (беднаце), а кальвінізм - інтарэсам феадальнай знаці, сярэдняй і дробнай шляхты. Рэфармацыя ў ВКЛ насіла ў асноўным шляхецка-магнацкі характар.
     У XVII ст. сучасныя прыродазнаўчыя навукі і механіка пачынаюць усё больш актыўна прыцясняць рэлігію, падрываць яе магічныя асновы. Такая тэндэнцыя ўзмацнілася ў XVIII ст. - стагоддзі Асветніутва, калі рэлігія і царква сталі аб'ектамі крытыкі французкіх філосафаў Вальтэра, Русо, Дзідро, Мантэск'е. Выданне філосафаміасветнікамі 35-томнай «Энцыклапедыі» (1751-1780 гг.) можна лічыць пераломным момантам, які аддзяліў ранейшага традыцыйнага чалавека з яго рэлігійнымі каштоўнасцямі ад новага сучаснага чалавека, для якога каштоўнасцямі былі навука, розум, інтэлект. Дзякуючы навуковым даследванням Захад выходзіць на вядучыя пазіцыі ў сусветнай гісторыі, якія саступае яму Усход, які застаўся традыцыйным.
     Эканамічны пад'ём у ХVІ-ХVІІ стст. прывёў да росту колькасці насельніцтва, што, у сваю чаргу, прывяло да росту цэн. Дагэтуль вялікія гарады былі вядомы толькі на Усходзе і ў эпоху Антычнасці, калі, напрыклад, у Рыме I ст. н. э. жыло больш за 1 млн чалавек. Зараз у Лондане ўжо 860 тыс. чалавек (для параўнання, у Лондане XVI ст. — 100 тыс). У Санкт-Пецярбурзе спачатку налічвалася 75 тыс. чалавек, а ў сярэдзіне XVIII ст. - ужо 200 тыс. Але сама па сабе галота, якая правацыруе мецяжы, не можа парадзіць вялікія сацыяльныя перавароты, а рэвалюцыі не абмяжоўваюцца зменай толькі формаў кіравання. Рэвалюцыі рэфармуюць усе сферы жыцця грамадства і вядуць да перамяшчэння ўласнасці. Так, у XVII ст. Францыя была абсалютнай манархіяй і моцнай дзяржавай, аднак у XVIII ст. французскія феадалы разарыліся, а буржуазія ўжо валодала большай часткай багацця краіны. Аднак вага буржуазіі ў эканоміцы не адпавядала яе палітычнаму ўплыву, уся ўлада ў краіне належала арыстакратыі, вышэйшаму духавенству, якія не маглі больш забяспечваць росквіт у краіне. Гэта было вынікам выраджэння дваранскага саслоўя.
     Упадак нораваў, маралі ў канцы XVII ст. дайшоў да крытычнай кропкі. Філасофія Асветніцтва была рэакцыяй на змену ў светапоглядзе людзей. Нават абсалютныя манархіі (Аўстра-Венгрыя, Прусія, Расія) выкарыстоўвалі ідэі Асветніцтва, бо таго патрабавала грамадства і гэта садзейнічала захаванню цэнтралізацыі кіравання. Розум і Асветніцтва сталі лозунгам эпохі XVIII ст. Асветнікі былі ўпэўнены ў тым, што развіццё розуму, прагрэс навукі і асвета народа перабудуюць грамадства па правілах усеагульнай роўнасці, свабоды, брацтва, бо гэта больш адпавядае законам прыроды.
     Найбольш яскрава ідэалогія Асветніцтва праявіла сябе ў Англіі, Францыі, Германіі. У адрозненне ад больш кансерватыўных англійскіх асветнікаў, заклапочаных замацаваннем заваёў буржуазнай рэвалюцыі, французскія асветнікі фактычна падрыхтоўвалі рэвалюцыю ў сваёй краіне. Яны спадзяваліся на дэмакратыю сацыяльна-палітычнага і эканамічнага жыцця грамадства. У 40-х гадах XVIII ст. Асветніцтва набірае моц у Францыі. Выхадцы з розных сацыяльных слаёў Ш. Мантэск'е, Д. Дзідро, П. А. Гольбах, Ж.-Ж. Русо, К. А. Гельвецый аб'ядналіся нянавісцю да перажыткаў феадальна-абсалютысцкага ладу. Асветнікі лічылі, што ўсе людзі роўныя ад нараджэння, і чалавека ацэньваюць па яго асабістых заслугах, а не па знатнасці і радавітасці, а прычыны канфліктаў у грамадстве знаходзяцца ў невуцтве і некультурнасці людзей, у забабонах, таму галоўная задача - прапаганда ведаў, выхаванне ў народзе смеласці думкі, незалежнасці поглядаў. «Энцыклапедыя» змагалася з прапаведнікамі феадальнага і рэлігійнага цемрашальства. Аднак, на жаль, усталяванне царства розуму нярэдка ў грамадскай свядомасці праходзіла са скажэннямі, суправаджалася спекуляцыяй.
     Маладая буржуазія не зважала гуманістычнага і маральнага зместу Асветніцтва, затое вельмі лёгка і хутка засвоіла знешні бок і палічыла сябе свабоднай ад маральнай адказнасці. Вальнадумства Вальтэра і філасофскія споведзі Русо падалі на непадрыхтаваную глебу і станавіліся Бібліяй амаралізму. Утапічныя тыпы грамадства былі скарыстаны для крытыкі існуючай рэальнасці і феадальнага абсалютызму. Аднак філасофскія разважанні аб такіх умовах існавання, якія б садзейнічалі росквіту дабрадзейнасці і сусветнаму шчасцю, з надзеяй на адукацыю і выхаванне, прывялі да разумення небяспекі дэспатызму, калі ў адных руках знаходзіцца заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлады.
     Такім чынам, Асветніцтва развіло новыя ідэі ў ліберальнай дэмакратыі і сама ліберальная ідэя пашырыла свой уплыў, бо стала практыкай дзяржаўнага будаўніцтва. Напрыклад, былі ўстаноўлены палітычныя адносіны капіталістычнага грамадства падчас буржуазнай французкай рэвалюцыі 1789 г. або падчас вайны за незалежнасць 1775 г. у Амерыцы (былыя калоніі Велікабрытаніі), дзе яны былі замацаваны Канстытуцыяй 1787 г. У 1791 годзе быў прыняты «Біль аб правах», у тым ліку аб роўнасці чорнага і белага насельніцтва у ЗША, а Рэчы Паспалітай гэты ж 1791 год даў Канстытуцыю 3 мая, па якой да выбараў у сойм дапускалася трэцяе саслоўе.
     У мастацтве атэістычная прапаганда і Асветніцтва прывялі да перамогі свецкага мастацтва над культавым. Жанравы накірунак стаў галоўным і пачаўся пераход ад рацыяналізму да сэнсуалізму, ад вельмі ўзвышанага да непасрэдна простага, чалавечнага, нават штодзённага. Прыватнае жыццё, інтымныя пачуцці і эмоцыі супрацьпастаўляюцца халоднай афіцыйнасці, фальшывай урачыстасці класіцызму.